Жыццё, як песня звонкая

Справаздачны канцэрт калектываў аматарскай творчасці «Жыццё, як песня звонкая» адбыўся 9 лютага 2018 года ў аддзеле культурна-масавай і асветніцкай работы і сектары рамёстваў і традыцыйнай культуры аг.Геранены. У файе ўстановы культуры размясцілася выстаўка вырабаў майстроў і ўдзельнікаў дзіцячых гурткоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У канцэртнай праграме выступілі вядучыя калектывы: народны ансабль народнай песні “Даўніна”, ансамбль народнай музыкі “Вечарынка”, дзіцячае аб’яднанне аматараў паэзіі “Ліра”; дзіцячы вакальны ансамбль, удзельнікі драматычнага калектыву і гуртка сольнага спеву. Зімовы вечар стаў цёплым і светлым ад усмешак і апладысментаў аднавяскоўцаў.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *