Масленіца ў Лаздунах

Масленіца – вясёлае зімовае народнае свята з песнямі, карагодамі і шчодрым пачастункам. У аграгарадку Лаздуны1 святкаванне Масленіцы даўно стала традыцыяй. Сёлета свята Масленіца адбылося 11 лютага. Аддзелам культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лаздуны1 была падрыхтавана цікавая і разнастайная святочная праграма, арганізаваны: тэатралізаванае прадстаўленне, масленічныя гульні, конкурсы, спаборніцствы, спальванне пудзіла Мары, як знака напасцяў і нягод мінулага, святочныя карагоды, частаванне масленічнымі блінамі і гарачым чаем, выступленне дзіцячага фальклорнага ансамбля “Жавароначкі”. Удзельнікі свята атрымалі добры настрой, зарад бадзёрасці і засталіся задаволены насычанай святочнай праграмай.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *