Морынская залатая рыбка

Аматараў зімовага адпачынку 11 лютага 2018 года ў аг.Морына Іўеўскага раёна сабрала свята “Морынская залатая рыбка”. З прывітальнымі словамі да жыхароў аг.Морына і гасцей звярнулася старшыня Іўеўскага сельвыканкама Лось Таісія Валянцінаўна, якая выказала вялікае задавальненне, што ў прынёманскім краі свята “Морынская залатая рыбка” стала традыцыйным. Галоўнай падзеяй свята стаў конкурс юшкі, якую гатавалі каманды прадпрыемстваў, арганізацый, ўстаноў і жыхары рэгіёна. Конкурсная камісія пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Іўеўскага райвыканкама Носуль Л.В. вызначыла пераможцаў. Пераможцамі сталі: у намінацыі “Морынская залатая юшка” – каманда жыхароў аг. Морына (Гудзень Таісія Іосіфаўна); у намінацыі “Самы арыгінальны рэцэпт прыгатавання юшкі” – каманда ДУА”Іўеўская дзіцячая школа мастацтстваў”; у намінацыі “Лепшае афармленне месца для прыгатавання юшкі” – каманда ДУА “Лелюкінскі дзіцячы сада-сярэдняя школа”; у намінацыі “Прамудры карась” УА “Іўеўскі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй”; у намінацыі “Лепшая прэзентацыя юшкі” – каманда ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка” і УК “Іўеўскі музей нацыянальных культур”; у намінацыі “Даеш, моладзь!” (для удзельнікаў да 35 гадоў) – каманда філіяла “Азот Агра” УСП “Новы Двор-Агра”; у намінацыі “Прыз сімпатый гледачоў” – каманда Іўеўскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства; у намінацыі “Рыбнае багацце” – каманда ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”; у намінацыі “Лепшая рэклама юшкі” – каманда УАЗ “Іўеўская цэнтральна раенная бальніца”; у намінацыі “Самы экалагічны прадукт” – каманда ДЛГУ “Іўеўскі лясгас”; у намінацыі “Дэбют” – каманда аддзялення дзённага знаходджання для грамадзян пажылога ўзросту. Каманды атрымалі дыпломы і падарункі, а таксама шчырую падзяку ад людзей, якія спрабавалі іх выдатную страву. Цікавую тэатралізаваную канцэртна-забаўляльную праграму прапанавалі гледачам калектывы аматарскай творчасці ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” – аддзелаў і сектара культурна-массавай і асветніцкай работы аграгарадкоў Ліпнішкі, Геранёны, Суботнікі, Морына. Святочны настрой падтрымалі сцэнічныя мініяцюры, гумарыстычныя дыялогі аб рыбе і рыбалцы, вясёлыя, задорныя песні, бяспройгрышная латарэя, выстаўка вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і танцавальны флэшмоб у якім з вялікай ахвотай прынялі ўдзел жыхары аг.Морына і госці.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *