Няхай песня чароўная льецца

На працягу студзеня-лютага ва ўстановах клубнага тыпу раена праходзяць справаздачныя канцэрты калектываў аматарскай творчасці. 4 лютага справаздачны канцэрт творчых калектываў “Няхай песня чароўная льецца” адбыўся ў аддзеле культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лаздуны1.

Жыхароў аграгарадка радавалі сваім мастацствам: народны ансамбль народнай песні “Спадчына”, гурток сольнага спявання, драматычны калектыў, дзіцячы вакальны ансамбль “Крынічка”, дзіцячы фальклорны ансамбль “Жавароначкі”. Гледачы атрымалі задавальненне ад звонкіх, вяселых і жыццярадасных, а таксама прыгожых лірычных песен, ад душэўных вершаў. На мерапрыемстве адбылося віншанаванне сямейнай пары Каспяровіч з нагоды 24-ай гадавіны вяселля.

За гады сумеснага жыцця Петр і Вольга Каспяровіч нарадзілі дваіх дзяцей, стварылі моцную, дружную сям’ю, заснаваную на ўзаемнай любові і павазе. Сям’я Каспяровіч з’яўляецца прыкладам добрых сямейных ўзаемаадносін, правільнага выхавання і рознабаковага развіцця дзяцей. Усе прысутныя засталіся задаволены цеплай душэўнай атмасферай, якая панавала на канцэрце, і добрым выканальніцкім майстэрствам удзельнікаў творчых калектываў.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *