Цяпло сэрцаў дорым людзям

11 кастрычніка 2018 г. у Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу праведзена святочна-віншавальная праграма “Цяпло сэрцаў дорым людзям”, прысвечаная Дню работнікаў культуры.

26 сакавіка 1998 года Указам Прэзідэнта Республікі Беларусь зацверджаны Дзень работнікаў культуры, які адзначаецца ў другую нядзелю кастрычніка.

Работнікаў культуры Іўеўшчыны віншавалі старшыня Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта Булак Аляксандр Іванавіч, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Іўеўскага райвыканкама Кішкель Святлана Вацлаваўна, старшыня Іўеўскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Шукава Іна Міхайлаўна, старшыня Іўеўскай раённай ветэранскай арганізацыі Жыдзель Іван Станіслававіч.

Са словамі наказа маладым спецыялістам выступіла ветэран працы, член рэспубліканскага Саюза майстроў народнай творчасці, загадчык сектара рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” Старасціна Юзэфа Эдвардаўна.

У час мерапрыемства лепшыя работнікі культуры атрымалі ўзнагароды. Прыемным музычным падарункам стаў канцэрт вядомага беларускага спевака Германа Цітова.

Работнікі культуры заўжды гатовы дарыць цяпло сэрцаў сваіх людзям, ствараць добры настрой і будні дзень рабіць святочным.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *